Прэзідэнт ПАРЕ: Беларусь не робіць крокаў насустрач
04.10.2010 14:22
—
Новости Политики
|
![]() 4 кастрычніка ў французскім Страсбурзе адкрылася чарговая восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. На прэс-канферэнцыі перад пачаткам сесіі прэзідэнт ПАРЕ Меўлют Чавушоглу, адказваючы на пытанне аб стасунках з Беларуссю, адзначыў, што апошнім часам яны не бачаць пазітыўных крокаў з боку нашай краіны. “ПАРЕ прыняла станоўчую рэзалюцыю па Беларусі. У Нацыянальным сходзе створана рабочая група па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання. Аднак пасля гэтага ў Беларусі прыводзяцца ў дзеянне два смяротныя прысуды”, - адзначыў прэзідэнт ПАРЕ. Нагадаем, у сакавіку было растраляна двое асуджаных, у верасні вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. У той час, як увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ёсць асноўнай умовай для ўзнаўлення стутусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі ў ПАРЕ. Па словах Чавушоглу, апошнія смяротныя прысуды значна пагоршылі атмасферу ўзаемадачыненняў паміж Беларуссю і Радай Еўропы, Пры гэтым палітык дадаў, што да прэзідэнцкіх выбраў, якія адбудуцца у снежні, пераменаў ад Беларусі чакаць не варта, выказаўшы спадзеў, што нешта зменіцца пасля выбарчай кампаніі. “Я хачу ў чарговы раз прадкрэсліць неабходнасць паляпшэння стасункаў Беларусі з Радай Еўропы. Мы спадзяемся, што наш дыялог будзе працягнуты і пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мы гатовы і надалей рабіць высілкі па ўцягванню Беларусі ў Раду Еўропы. Аднак і Беларусь павінна нам дапамагчы”, - адзначыў Меўлют Чавушоглу. Нагадаем, наша краіна адзіная ў Старым Свеце, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы і ніяк не прадстаўленая ў яе Парламенцкай асамблеі. Беларускі парламент пазбавіўся статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ, якім валодаў з верасня 1992 па студзень 1997 года, пасля рэферэндуму-1996, які даў вялікія паўнамоцтвы прэзідэнту за кошт парламенту. Тады Рада Еўропы прызнала змененую Канстытуцыю, як і праведзеныя ў Беларусі перавыбары ў парламент, недэмакратычнымі. Аднаўленне дыялогу адбылося ў 2009-м годзе, калі ПАРЕ вырашыла змяніць палітыку ізаляцыі, якая, на іх думку, не прынесла плёну, на дыялог. Тады ж на базе Белдзяржуніверсітэта ў Мінску адбылося адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы, рэгістрацыя якога сёлета была падоўжана. Цэнтральнымі пытаннямі на восеньскай сесіі ПАРЕ, якая працягнецца да 8 кастрычніка, будзе сітуацыя з бяспекай у Еўропе (“цыганскае пытанне”), барацьба з экстрэмізмам, правы чалавека і бізнэс, адзначэнне 60-годдзя Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і інш. Як паведаміў Меўлют Чавушоглу, сярод іншых пытанняў парадку дня плануецца абмеркаваць і сітуацыю ў Беларусі. Дадамо, што паралельна з сесіяй ПАРЕ пад эгідай Рады Еўропы адбываецца Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы. На двух дыскусіях будзе абмяркоўвацца сітуацыя са свабодай СМІ ў Беларусі напярэдадні выбараў а таксама палітычная сітуацыя ў краіне і змены ў выбарчым заканадаўстве. Апроч прадстаўнікоў беларускага трэцяга сектара ў іх возьме ўдзел старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка. На сесіі ПАРЕ прысутнічае і вялікая группа беларускіх журналістаў – прадстаўнікоў як дзяржаўных, гэтак і недзяржаўных СМІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазітыўных крокаў з боку Беларусі ў накірунку Рады Еўропы няма. Аб гэтым перад адкрыццём восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ў Страсбурзе... |
|