Аляксей Кудрын: Мінск пастаянна ціснуў на
06.10.2010 09:36
—
Новости Политики
|
Мінск пры падрыхтоўцы двухбаковых праектаў пастаянна ціснуў на Маскву, каб атрымаць дадатковыя грошы, заявіў 5 кастрычніка журналістам міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Аб гэтым паведамляе РІА Новости. «Пры падрыхтоўцы ключавых момантаў нашай Саюзнай дзяржавы, нашых сумесных праектаў мы адчуваем нейкі ўціск аб неабходнасці дадаткова з боку Расіі выдаваць грошы або зніжаць цэны на нашы энерганосьбіты, даваць крэдыты. Гэты спіс запытаў вельмі вялікі», — сказаў міністр. У якасці прыкладу Кудрын прывёў пытанне ўзгаднення праекта аб адзінай валюце. «Два міністэрствы фінансаў, два цэнтральныя банкі адпрацавалі ўсю дакументацыю, поўны набор усёй дакументацыі. Гэты праект быў у высокай ступені гатоўнасці. Тады была пастаўлена ўмова аб дадатковых буйных грантах, гэта значыць бязвыплатных сродках, якія павінны быць перададзеныя Беларусі як нейкае суправаджэнне гэтага праекта», — сказаў Кудрын. Ён нагадаў, што дамоўленасць дасягнута не была. «Гэта была не толькі ў гэтым справа, чаму мы не перайшлі на адзіную валюту, але гэта не адзіны праект, які затармазіўся і не быў рэалізаваны», — сказаў Кудрын. Міністр фінансаў заявіў, што «пытанні крэдытаздольнасці беларускай эканомікі, яе знешніх даўгоў з’яўляюцца крытычнымі».Пры гэтым Кудрын нагадаў, што раней ужо рабіў падобную заяву. «І тады не зусім знайшоў разуменне ў гэтым пытанні», — сказаў ён. 28 мая 2009 года Кудрын падчас паездкі ў Мінск выказаў сумненні ў плацежаздольнасці Беларусі. Ён заявіў, што Расія не выдасць краіне транш крэдыту ў 500 мільёнаў долараў да таго часу, пакуль Мінск не зробіць крокі па стабілізацыі эканомікі. Ад крэдыту ў расійскіх рублях Беларусь тады адмовілася, а Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў Кудрына. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск пры падрыхтоўцы двухбаковых праектаў пастаянна ціснуў на Маскву, каб атрымаць дадатковыя грошы, заявіў 5 кастрычніка журналістам міністр фінансаў Расіі...
|
|