Лукашэнка наведаў Сусветную выставу «ЭКСПА-2010» у Шанхаі. 21.by

Лукашэнка наведаў Сусветную выставу «ЭКСПА-2010» у Шанхаі

11.10.2010 09:35 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі, 10 кастрычніка наведаў Сусветную выставу «ЭКСПА-2010» у Шанхаі, дзе пабываў у нацыянальных павільёнах Беларусі і Кітая.

Таксама кіраўнік дзяржавы узяў удзел у цырымоніі сімвалічнага адкрыцця Беларуска-кітайскага тэхнапарка ў горадзе Чанчунь у павільёне экспазіцыі правінцыі Цзілінь.

На 11 кастрычніка запланавана сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Ху Цзіньтао

і ўдзел у адкрыцці зборачнай вытворчасці кар’ерных машын БелАЗа, таму самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылеціць сёння ў з Шанхая ў Пекін позна вечарам.

«Нашы адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай маюць характар стратэгічных. У нас выдатныя адносіны з Кітаем, — сказаў Лукашэнка 1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі журналістам расійскіх СМІ. — Дастаткова сказаць, што напярэдадні былых прэзідэнцкіх выбараў, 5 гадоў таму, тагачасны прэзідэнт Кітая Цзян Цзэмінь прыехаў сюды і ў адкрытую, на злосць Захаду, Амерыцы, падтрымаў і мяне, і Беларусь. Спецыяльна прыехаў сюды. Я думаю, што нам трэба цаніць такое стаўленне вялікага Кітая да Беларусі. (…) Некаторыя выказваюць заклапочанасць у Расіі адносінамі Беларусі з Кітаем. (…)

Я павінен сказаць, што на сённяшні дзень, калі ўзважваць інвестыцыі Кітая і Расіі, то ў Расіі, напэўна, не на парадак, а на некалькі парадкаў аб’ёмы інвестыцый, уласнасці тут больш чым у Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але Кітай актыўна ідзе на беларускі рынак. І мы гэтаму рады».

Сусветная выстава «ЭКСПА-2010» праводзіцца ў Шанхаі з 1 мая па 31 кастрычніка 2010 года. Удзел у ёй бяруць 192 дзяржавы і 54 міжнародныя арганізацыі. Тэматыка выставы — «Лепшы горад — лепшае жыццё» — дэманструе намаганні кожнай дзяржавы па стварэнні найбольш камфортнага асяроддзя пражывання насельніцтва гарадоў.

Павільён беларускай экспазіцыі складае 1 тыс. кв. м, палова з якіх прадстаўлена кітайскімі арганізатарамі на бязвыплатнай аснове. Ён размешчаны ў цэнтры «плошчы Еўропы» побач з павільёнамі Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Славакіі і Партугаліі.

«ЭКСПА-2010» задумана арганізатарамі як найбуйнейшая ў гісторыі сусветных выстаў па занятай тэрыторыі, колькасці наведвальнікаў і колькасці ўдзельнікаў. Правядзенне выставы таксама павінна пацвердзіць статус Шанхая як найбуйнейшага дзелавога цэнтра Азіі. Чакаецца, што за ўвесь перыяд працы выставу наведаюць больш за 70 млн. чалавек.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 11 кастрычніка запланавана сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Ху Цзіньтао.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика