Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. 21.by

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня

15.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. Адпаведны ўказ № 531 падпісаў 13 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады.

Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу — 2,5 тыс. чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. Адпаведны ўказ № 531 падпісаў 13 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сход...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика