Эксперт: Дамову аб памежным руху з Літвой сёлета не падпішуць
18.10.2010 09:50
—
Новости Политики
|
Чаму не падпісалі год назад? Перамовы адносна падпісання дамовы пра спрошчаны памежны рух паміж Літвой і Беларуссю цягнуцца ўжо два гады. Меркавалася, што з сярэдзіны 2010-га жыхары абедзвюх краін, якія пражываюць на адлегласці да 50 кіламетраў ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы адмысловым дазволам (яны будуць каштаваць 20 еўра і выдавацца тэрмінам ад двух да пяці гадоў). Чакалася, што дакумент будзе падпісаны 16 верасня 2009 года падчас візіту ў Літву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак праз некалькі месяцаў пасля таго намеснік дырэктара дэпартамента палітыкі ўсходняга суседства Міністэрства замежных спраў Літвы Марыюс Гудзінас 16 верасня прэм'еры Літвы і Беларусі заявілі, што праблемаў, звязаных з мяжой, у будучыні не будзе, а пытанне спрошчанага перасоўвання будзе вырашана “ў бліжэйшы час”. У канцы верасня 2009-га старшыня Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі таксама заявіў, што міжурадавая дамова аб памежным супрацоўніцтве Беларусі і Літвы будзе падпісана да канца года: "Гэта чыста тэхнічнае пытанне". Падпісанне не адбылося, а 17 снежня падчас дэбатаў пра сітуацыю ў Беларусі ў Еўрапарламенце еўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс заявіў, што падпісанне дамовы з Літвой аб спрошчаным перасоўванні жыхароў памежных раёнаў зацягваюць беларускія ўлады. Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, нібыта каменем сутыкнення стала ўключэнне ў памежную паласу “спрэчных гарадоў”: Вільні і Алітуса з літоўскага боку, а таксама Ашмянаў і Смаргоні — з беларускага. Праз пэўны час на паверхню ўсплыў і яшчэ адзін стрымліваючы фактар. Беларускі бок настойваў на тым, каб літоўскія грамадзяне, якія будуць наведваць Беларусь з “памежным” пропускам, праходзілі абавязковую рэгістрацыю, як і ўсе іншыя замежнікі. Літоўцы выказаліся катэгарычна супраць. Урэшце, беларускі МЗС мусіў “капітуляваць”. “Асноўным фактарам, які замаруджвае падпісанне дамовы з Літвой, з'яўляецца адсутнасць у гэтай краіне інстытута рэгістрацыі замежных грамадзян. Бакі доўга шукалі шляхі вырашэння праблемы і пакуль спыніліся на такім варыянце, які прадугледжвае для жыхароў памежных тэрыторый Літвы знаходжанне ў Беларусі без рэгістрацыі і такі ж парадак у дачыненні беларусаў”, — “На калядныя святы дакумент не запрацуе” "Мы свой шлях прайшлі. Больш таго, мы прынялі варыянт Літвы. Вось як літоўцы прапанавалі, так мы і прынялі гэту дамову. Якія пытанні да нас? Як толькі вы будзеце гатовыя, мы падпішам дакумент”, — адзначыў Лукашэнка ў інтэрв’ю "Литовскому курьеру". Прэзідэнт Беларусі таксама дадаў, што дамова пра ўзаемныя паездкі жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы можа быць падпісаная да канца года. “Мы поўныя рашучасці развязаць гэту праблему. І я ўпэўнены, што калі літоўскі бок захоча падпісаць дадзеную дамову, то да новага года мы яе падпішам", — адзначыў прэзідэнт Беларусі. Ці падпішуць Беларусь і Літва доўгачаканы дакумент да канца года? Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што імавернасць гэтага невысокая. “Не так даўно генерал Рачкоўскі казаў, што падпісанне адбудзецца ледзь не з дня пры дні. Але... Варта дадаць, што акрамя падпісання неабходна яшчэ ратыфікацыя і подпіс прэзідэнта. Таму калі чуеш, што гэты дакумент падпішуць да канца года, то на калядныя святы ён дакладна не запрацуе. А пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі наогул мала хто можа ясна прагназаваць, як будзе развівацца ўнутрыпалітычная сітуацыя ў краіне”, — адзначае Якаўлеўскі ў інтэрв'ю TUT.BY. На думку эксперта, заяву прэзідэнта Беларусі варта ўспрымаць як чарговую спробу паслабіць знешні ціск на краіну. Ён нагадвае, што адным з такіх крокаў ужо стала А таксама з Польшчай і Латвіяй У бліжэйшай перспектыве ільготныя ўмовы памежнага руху будуць існаваць таксама паміж Беларуссю і яшчэ двума шэнгенскімі суседзямі — Польшчай і Латвіяй. Яшчэ 12 лютага 2010 года міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы падпісалі Дамову аб малым памежным руху, згодна з якой жыхары памежных тэрыторыяў абодвух краінаў здолеюць перасякаць мяжу без візаў. Такую магчымасць атрымаюць тыя беларусы і палякі, хто не менш за тры гады жыве ў населеных пунктах, якія пачынаюцца ў межах 30-кіламетровай паласы і сканчаюцца менш як у 50 км ад мяжы. Адмысловыя пропускі коштам 20 еўра, якія будуць выдавацца на тэрмін да 5 гадоў (першы раз – на 2 гады), дазволяць знаходзяцца ў вызначаных “памежных зонах” суседняй краіны не больш за 90 дзён штогод. З беларускага боку на памежнай тэрыторыі месцяцца Гродна, Брэст, Пружаны, Высокае і інш., з польскага — Бяла-Падляска. Адзначым, што палякі прынялі ад беларусаў умову, якую адкінулі літоўцы: усе грамадзяне з памежнымі пропускамі будуць абавязаныя рэгістравацца па прыбыцці на тэрыторыю суседняй дзяржавы. Аднак і тут Беларусь у якасці даганяючага. У Польшчы ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры былі завершаны яшчэ ўвесну. Беларускія ж дэпутаты збіраюцца ратыфікаваць міжурадавы дакумент на восеньскай сесіі. Па словах Валерыя Варанецкага, Беларусь разлічвае, што здолее рэальна прыступіць да рэалізацыі дамовы на пачатку 2011 года. Напрыканцы лета прэзідэнт Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект дамовы аб спрошчаным парадку паездак жыхароў памежных раёнаў Беларусі і Латвіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамовы адносна падпісання дамовы пра спрошчаны памежны рух паміж Літвой і Беларуссю цягнуцца ўжо два гады. Меркавалася, што з сярэдзіны 2010-га жыхары абедзвюх...
|
|