Паўлічэнку пусцяць у ЕС, Ярмошыну — не
22.10.2010 09:37
—
Новости Политики
|
ЕС падоўжыць мараторый на санкцыі супраць Лукашэнкі. 5 асобаў пад мараторый не падпалі. Усяго пад санкцыі Еўрасаюза падпадае 41 беларускі ўрадовец, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Як паведамляе бельгійская газета EU Observer, еўрапейскія дыпламаты 21 кастрычніка ў Бруселі ўзгаднілі пытанне аб прадаўжэнні санкцый і тэкст адпаведнай заявы, якая будзе прынята міністрамі замежных спраў краін ЕС 25 кастрычніка. Адначасова з прадаўжэннем санкцый, якія забараняюць беларускім чыноўнікам уезд на тэрыторыю аб’яднанай Еўропы, Еўрасаюз прадоўжыць і мараторый на іх прымяненне ў дачыненні да 36 чалавек. Пад дзеянне мараторыя не трапляюць пяць чалавек — былы камандзір мінскага спецназу Юрый Падабед, два былых міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былы генеральны пракурор Віктар Шэйман і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле звестак EU Observer, у заяве, якая будзе прынята 25 кастрычніка, гаворыцца, што Рада ЕС «вельмі шкадуе з прычыны адсутнасці прагрэсу» ў Беларусі ў такіх сферах, як вяршэнства закону, правы чалавека, свабода слова, сходаў і асацыяцый. У той жа час у дакуменце адзначаецца: «Рада зноў нагадвае аб крытычнай важнасці палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі і неабходнасці захаваць палітычны дыялог з Беларуссю на высокім узроўні як спосабе знайсці паразуменне і стварыць магчымасць для вырашэння тых праблем, якія выклікаюць занепакоенасць». Як адзначае EU Observer, сённяшняе абмеркаванне дакумента паказала, што ўдзельнікі пасяджэнне У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да беларускіх улад правесці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з нормамі і стандартамі міжнароднага права. Выданне адзначае, што Еўракамісія распрацавала спецыяльны план для Беларусі па рэформах, якія могуць быць праведзены на працягу Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЕС падоўжыць мараторый на санкцыі супраць лукашэнкаўцаў. 5 асобаў пад мараторый не падпалі.
|
|