Пінскі школьнік задасць пытанне Аляксандру Лукашэнку
22.10.2010 15:41
—
Новости Политики
|
Адзінаццацікласнік пінскай школы № 8 паедзе на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Вучань удзельнічаў у акцыі “Пытанне да прэзідэнта”, якую сёлета ладзілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
Пінскі вучань пацікавіўся, ці ёсць магчымасць беларусам вучыцца ў Венесуэле? Менавіта гэтае пытанне было прызнана найбольш актуальным і нестандартным. За гэта хлопчыка і адпраўляюць у Мінск да кіраўніка дзяржавы. Усяго ад Брэсцкай вобласці на сустрэчу з Лукашэнкам паедуць 9 пераможцаў гэтага конкурса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пінскі вучань пацікавіўся, ці ёсць магчымасць беларусам вучыцца ў Венесуэле?
|
|