Статкевіч і Ус маюць па 100 тысяч подпісаў. 21.by

Статкевіч і Ус маюць па 100 тысяч подпісаў

25.10.2010 16:02 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра сто тысяч сабраных подпісаў паведамляе сацыял-дэмакрат, лідэр аргкамітэта па стварэнні БСДП "Народная Грамада" Мікола Статкевіч.

"На ўчорашні вечар было сто тысяч семсот подпісаў. Але гэта не ўсе дадзеныя. Некаторыя рэгіёны пакуль не даслалі справаздачы. Спыняць збор не будзем, тут шмат нюансаў ёсць. Плануем сабраць да канца тэрміну каля 110–115 тысяч", — паведаміў Мікола Статкевіч у размове з "НН".

Прыкладна сто тысяч сабраных подпісаў мае і Дзмітрый Ус.

Але, як паведаміў палітык, гэта папярэднія падлікі, бо подпісы сябры ініцыятыўнай групы пакуль трымаюць на руках. "Мы маем прыкладна 40 тысяч па Мінску і 60 па рэгіёнах. Але канчаткова аб сабраных ста тысячах можна будзе гаварыць толькі калі пачнем здаваць подпісы", — паведаміў спадар Ус.

У БНФ (за Рыгора Кастусёва) сто тысяч збіраюцца набраць акурат сёння, 25 кастрычніка.

Аб гэтым "НН" паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч: "Зараз маем 97700 падлічаных подпісаў. Плануем сёння перайсці мяжу ў сто тысяч. Але на гэтым не спынімся — трэба мець больш подпісаў для перастрахоўкі. Таксама плануем актывізаваць працу па сістэматызацыі сабраных подпісаў".

Кандыдат ад БХД, Віталь Рымашэўскі, пакуль сабранымі ста тысячамі пахваліцца таксама не можа.

"Мы зараз маем прыкладна 90 тысяч подпісаў. Плануем да чацвярга сабраць 105. У дзень нашы актывісты збіраюць па 3–4 тысячы, таму думаю, што паспеем", — адзначыў сустаршыня БХД. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра сто тысяч сабраных подпісаў паведамляе сацыял-дэмакрат, лідэр аргкамітэта па стварэнні БСДП "Народная Грамада" Мікола Статкевіч. "На ўчорашні вечар было сто...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика