Сікорскі: «Мы будзем верыць Лукашэнку на слова». 21.by

Сікорскі: «Мы будзем верыць Лукашэнку на слова»

02.11.2010 18:03 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Калі Лукашэнка правядзе сумленныя выбары, Беларусь можа атрымаць ад ЕС 3 млрд еўра», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы ў Мінску.

«У Беларусі ёсць ўнікальны шанец у выпадку правядзення справядлівых прэзідэнцкіх выбараў: скарыстацца ўсімі перавагамі адносінаў з Еўрасаюзам». Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 2 лістапада міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які прыляцеў з візітам у беларускую сталіцу разам з міністрам замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвэле.

«Гаворка пра якасць,

а не вынік выбараў», — акцэнтаваў увагу Сікорскі.

«Прэзідэнт Беларусі нам сёння клятвенна паабяцаў, што выбары пройдуць сумленна»,

— заявіў кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства.

Сікорскі таксама зазначыў, што сёння прыняў палітычнае рашэнне адклікаць вета на ўдзел Беларусі ў «Паўночным супрацоўніцтве».

«Па нашых падліках, Беларусь у выпадку правядзення справядлівых выбараў атрымае 3 млрд еўра цягам 3-х гадоў»,

 — сказаў Сікорскі.

Гіда Вестэрвэле, у сваю чаргу, зазначыў: «Мост у Еўропу стаіць на трох апорах: дэмакратыя, правы чалавека і свабодныя выбары.

Для Беларусі ў Еўропу — адзін шлях, і ён вядзе праз справядлівыя выбары».

«Мы знаходзімся тут, каб перадаць пасланне Еўропы».

Радаслаў Сікорскі і Гіда Вестэрвеле знаходзяцца з візітам у Мінску. Сёння яны сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Вечарам яны маюць сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, а таксама даць яшчэ адну прэс-канферэнцыю. У Мінск таксама прыляцела шмат нямецкіх і польскіх журналістаў.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі Лукашэнка правядзе сумленныя выбары, Беларусь можа атрымаць ад ЕС 3 млрд еўра», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы ў Мінску. Вестэрвэле: «Мост у Еўропу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика