Лукашэнка: Беларусь гатова быць самым актыўным удзельнікам «Усходняга партнёрства»
08.11.2010 16:55
—
Новости Политики
|
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв’ю буйнейшым СМІ Нямеччыны. «Мы гатовы быць самай актыўнай дзеючай асобай ва „Усходнім партнёрстве“, калі гэтага хоча Еўрапейскі саюз»,— сказаў кіраўнік дзяржавы, канстатаваўшы, што пакуль рух у гэтай ініцыятыве вельмі слабы. «Мы чакаем. Мы прапанавалі канкрэтныя праекты, вельмі выгадныя, у тым ліку і для Нямеччыны, для поўначы і поўдня Еўропы. Мы гатовы да таго, каб уся Еўропа скарысталася нашымі магчымасцямі ў сваіх інтарэсах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага саюза, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яно павінна развівацца. «Тое, што мы павінны рухацца ў напрамку супрацоўніцтва, няма ніякіх сумненняў», — сказаў ён. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, папярэднія 15 гадоў «былі контрпрадукцыйнымі з пункту гледжання спроб ізаляваць Беларусь і неяк аслабіць нашу дзяржаву і грамадства».«Гэты прыклад красамоўны і сведчыць, што мы павінны супрацоўнічаць. Мы жывём у гэтым цесным узаемазалежным свеце, тым больш месца нашага пражывання — гэта адна і тая ж кватэра, адзін і той жа квартал, імя якому Еўропа», — адзначыў ён. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявіў сёння кіраўнік дзяржавы ў інтэрв’ю найбуйнейшым СМІ Нямеччыны. |
|