Еўракамісар Фюле прыедзе ў Мінск 15 лістапада. 21.by

Еўракамісар Фюле прыедзе ў Мінск 15 лістапада

12.11.2010 13:39 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас візіту ў Мінск 15 лістапада еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Акрамя таго, як паведамілі ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі, еўракамісар Фюле мае намер сустрэцца з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі, які павінен прыбыць у Мінск 12 лістапада, а таксама даць прэс-канферэнцыю.

Фюле ўжо наведваў Беларусь 8–9 ліпеня гэтага года. Тады ён сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый.

У інтэрв`ю БелаПАН еўракамісар сказаў, што «скарыстаў свой першы афіцыйны візіт у Беларусь для таго, каб нагадаць: павага фундаментальных правоў і свабод — аснова палітыкі ЕС у дачыненні да суседзяў і ключавы фактар развіцця двухбаковых адносінаў».

«Толькі паважаючы гэтыя фундаментальныя, усеагульныя каштоўнасці, Беларусь зможа поўнасцю скарыстаць патэнцыял. які прапануе ЕС як у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Усходняга партнёрства ў прыватнасці», — падкрэсліў Штэфан Фюле.


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас візіту ў Мінск 15 лістапада еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле плануе сустрэцца з міністрам замежных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика