Лукашэнка: Мы не настойваем на прызнанні выбараў Расіяй
12.11.2010 14:52
—
Новости Политики
|
Беларусь не будзе настойваць на прызнанні прэзідэнцкіх выбараў Расіяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю буйнейшым СМІ Германіі. «Гэта справа Расіі — прызнаваць ці не прызнаваць. Гэта яе права, яе суверэннае права. І мы да гэтага будзем ставіцца ўважліва»,— сказаў кіраўнік дзяржавы. «Па нашых законах мы не маем патрэбы ні ў якіх прызнаннях. Вы паўтара дзясятка гадоў не прызнавалі наогул таго, што існуе такая Беларусь, не кажучы ўжо аб выбарах. Ну і што, мы ад гэтага памерлі?» — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што няма падстаў хвалявацца наконт таго, што Беларусь і Расія не пакінуць у мінулым рознагалоссі. «Не хвалюйцеся, мы дамовімся з Расіяй, бо нам ад гэтага нікуды не дзецца,бо мы фактычна адзін народ, мы самыя блізкія народы — беларускі і рускі, якія практычна нічым не адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але толькі пры адной умове: што на гэтай зямлі беларускай ёсць дзяржава, ёсць народ, і гэта — суверэнная і незалежная дзяржава з уласнымі інтарэсамі, і з намі трэба лічыцца і Германіі, і Расіі. Усё астатняе са сферы «падабаецца — не падабаецца».. Беларускі лідэр не думае, што на развіцці двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Расіяй будзе неяк адбівацца тое, хто стане на чале Расіі на выбарах у 2012 годзе. «Гэта нюанс. Гэта неістотна. Я думаю, што, як бы мы ні падабаліся адзін аднаму, прэзідэнты Беларусі, Расіі, прэм’ Што ж датычыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, то, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у рэспубліцы залішне спрабуюць пераканаць ўвесь свет ў сумленнасці выбараў. «Вы ведаеце, я часам лаўлю сябе на думцы, што я і мае калегі, ужо занадта мы шмат спрабуем пераканаць вас у тым, што ў нас выбары былі сумленнымі і будуць сумленнымі,— сказаў ён. — Мы спрабуем вас пераканаць яшчэ ў тым, што ў нас выбары пройдуць па закону. Вам нешта не падабаецца сёння ў нашых выбарах? Скажыце, дзе мы парушылі Канстытуцыю і нашы законы? Калі такіх парушэнняў няма, то калі ласка пагадзіцца з намі». «Калі вы хочаце бачыць, што белае — гэта чорнае, то, як бы я вас ні пераконваў, вы будзеце спасылацца ці то на тэрміналогію, ці то яшчэ на Аляксандр Лукашэнка лічыць, што палітычная і эканамічная сістэма ў краіне павінна стварацца зыходзячы з рэалій яе жыцця. «Свет вельмі разнастайны, таму і формы праяўлення гэтай разнастайнасці абсалютна розныя. Чаму мы павінны быць абавязкова на вас падобныя?! Не ведаю. У нас свае традыцыі, у нас свой менталітэт, у нас свой народ, у нас свае інтарэсы.І зыходзячы з гэтых аргументаў і многіх іншых, мы будзем будаваць сваё жыццё і ствараць сістэмы, у тым ліку кіравання, ўлады, і гэтак далей. Не важна, пад якімі тэрмінамі гэта прагучыць. Усё павінна паходзіць з канкрэтыкі, з тых рэалій, у якіх знаходзіцца дзяржава і грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Мы стварылі пэўную палітычную сістэму, у тым ліку сістэму ўлады, гэта сістэма можа вам падабацца, можа не падабацца, але яна такая існуе.І, ствараючы гэтую сістэму, мы зыходзілі з таго, якія былі рэаліі ў нас у краіне. Мы яе не для немцаў стваралі і не для таго, каб вам спадабацца. А для таго, каб выратаваць сваю дзяржаву і свой народ пасля таго, як Савецкі Саюз разваліўся на кавалкі. І тыя задачы, якія мы паспрабавалі вырашыць, ствараючы гэту сістэму, у тым ліку задачы улады, мы вырашылі. І наша сістэма эвалюцыянуе, яна развіваецца. Можа быць, не так хутка, як хочацца немцам, але мы развіваемся такімі тэмпамі, якімі дазваляе нам развівацца наша грамадства і наша эканоміка», — сказаў беларускі лідар. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вы паўтара дзясятка гадоў не прызнавалі наогул таго, што існуе такая Беларусь, не кажучы ўжо аб выбарах. Ну і што, мы ад гэтага памерлі?»
|
|