Еўракамісар Штэфан Фюле знаходзіцца з
15.11.2010 10:47
—
Новости Политики
|
У рамках візіту запланавана сустрэча Еўракамісара з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, падчас якой будзе абмеркаваны увесь комплекс адносін Беларусі і ЕС, уключаючы практычныя пытанні ўдзелу ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства». Паводле інфармацыі Таксама Штэфан Фюле плануе абмеркаваць сітуацыю з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Акрамя гэтага еўракамісар мае намер сустрэцца з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Гертам Хінрыхам Арэнсам, які прыбыў у Мінск 12 лістапада, а таксама даць Фюле ўжо наведаў Беларусь 8–9 ліпеня гэтага года. Тады ён сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый. У інтэрв’ю БелаПАН еўракамісар сказаў, што «выкарыстаў свой першы афіцыйны візіт у Беларусь для таго, каб нагадаць: павага фундаментальных правоў і свабод — аснова палітыкі ЕС у адносінах да суседзяў і ключавы фактар перспектывы двухбаковых адносін». «Толькі паважаючы гэтыя фундаментальныя, усеагульныя каштоўнасці, Беларусь зможа цалкам выкарыстаць патэнцыял, які прапаноўвае ЕС як у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Усходняга партнёрства ў прыватнасці», — падкрэсліў тады Штэфан Фюле. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках візіту запланавана сустрэча Еўракамісара з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, падчас якой будзе абмеркаваны увесь комплекс...
|
|