Усе сферы беларускай эканомікі адкрытыя для інвестыцый. 21.by

Усе сферы беларускай эканомікі адкрытыя для інвестыцый

18.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму, які адкрыўся ўчора ў Франкфурце-на-Майне (Германія), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітанне зачытаў віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

Асабліва прыярытэтнымі для нашай краіны з'яўляюцца энергетыка, транспарт, турыстычная сфера, стварэнне новых навукаёмістых вытворчасцяў, прамысловасць, сельская гаспадарка. "Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да такога мерапрыемства вельмі аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у форуме мы разглядаем як сведчанне ўзрастаючага інтарэсу замежнага бізнэсу да Рэспублікі Беларусь, які мы будзем усяляк падтрымліваць", — гаворыцца ў прывітальным слове. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі, стабільная эканамічная сітуацыя, высокі чалавечы патэнцыял, а таксама рост эканомікі, дынамічнае паляпшэнне інвестыцыйнага клімату — гэта толькі некаторыя характарыстыкі, уласцівыя сучаснай Беларусі. "Заканадаўства нашай дзяржавы гарантуе абарону інвестыцый, свабоднае распараджэнне атрыманым прыбыткам і спрыяльныя ўмовы для інвестараў, — адзначае ў прывітанні Аляксандр Лукашэнка. — Упэўнены, што форум стане зыходным пунктам і для шэрагу сур'ёзных праектаў, выгадных інвестарам і накіраваных на развіццё эканомікі Беларусі, павышэнне дабрабыту беларускіх грамадзян".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму, які адкрыўся ўчора ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика