Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь можа ганарыцца дасягненнямі ў медыцыне, ІТ-тэхналогіях і касмічнай сферы". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь можа ганарыцца дасягненнямі ў медыцыне, ІТ-тэхналогіях і касмічнай сферы"

19.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Парк высокіх тэхналогій у Мінску, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, развіваючы гэтыя галіны, на новы ўзровень былі выведзены і іншыя сектары. Услед за касмічнай праграмай падцягнуўся цэлы сегмент навукаёмістых напрамкаў. "Не трэба нам гэты спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. Празандзіраваць Беларусь мы можам і без спадарожніка. Але гэтыя тэхналогіі цягнуць за сабой вялікія сектары, выводзяць іх на якасна новы ўзровень", — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама адзначыў, што, прымаючы рашэнне аб развіцці касмічнай галіны, арыентаваліся і на тых высакакласных спецыялістаў, якія яшчэ ў часы Савецкага Саюза рабілі многае для развіцця космасу, на тое, каб яны не паехалі за мяжу або не перапрафіляваліся, а маглі прымяніць свае веды ў Беларусі.

Што датычыцца аховы здароўя, то тут таксама адбыўся вялікі рывок наперад з развіццём транспланталогіі. Як адзначыў Прэзідэнт, у краіне за тры гады змаглі вывесці гэты напрамак на такі ўзровень, што сёння можна гаварыць аб правядзенні аперацый, якія ў свеце робяць адзінкі.

Тое ж, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, датычыцца і сфер высокіх тэхналогій.

"Ганарыцца трэба тым, што арыентавана ў далёкую будучыню", — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што поспехі ў гэтых сферах для яго важныя не толькі таму, што павышаюць імідж краіны, але ў першую чаргу таму, што даюць аддачу і прыносяць карысць краіне.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй работы кампаніі-рэзідэнта ПВТ ЕРАM Sуstеms і пагутарыў з кіраўніцтвам кампаніі. Яна была адкрыта ў Беларусі ў 1993 годзе. Цяпер кампанія з'яўляецца буйнейшай у Цэнтральна-Усходняй Еўропе па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. У Беларусі ў кампаніі працуе больш як 2,5 тыс. чалавек. Офісы размешчаны таксама ў ЗША, Расіі, Украіне, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстане, Швецыі. Колькасць супрацоўнікаў ва ўсім свеце перавышае 5,8 тыс.

Як расказаў кіраўніку дзяржавы старшыня савета дырэктараў ЕРАM Sуstеms Аркадзь Добкін, кліентамі кампаніі з'яўляюцца буйнейшыя сусветныя фірмы, у ліку якіх Thоmsоn Rеutеrs, Соса-Соlа, Gооglе і іншыя. Паводле слоў Аркадзя Добкіна, сёння кампанія канкурыруе з буйнейшымі заходнімі кампаніямі, а таксама індыйскімі і кітайскімі. Часта яна выйграе ў глабальных лідараў у гэтай сферы за кошт таго, што можа зрабіць лепшы праграмны прадукт па прымальнай цане. У 2010 годзе кампанія плануе атрымаць прыбытак у памеры звыш $200 млн, каля $70 млн застанецца ў Беларусі.

Аркадзь Добкін падкрэсліў, што вялікі ўплыў на прыняцце рашэння стаць рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій аказалі створаныя прывабныя для такіх кампаній умовы, у прыватнасці, у сферы падаткаабкладання. Ён таксама адзначыў, што разглядалася некалькі варыянтаў для інвесціравання, аднак у выніку асноўныя намаганні былі накіраваныя на развіццё кампаніі ў Беларусі. Супрацоўнікі ЕРАM Sуstеms працуюць таксама ў абласных цэнтрах краіны, у ВНУ створаны класы па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў.

Кампанія распрацоўвае праграмнае забеспячэнне ў асноўным для патрэб замежных заказчыкаў. Аднак нярэдка гэта прыносіць карысць і беларускім структурам. Так, у якасці бязвыплатнай дапамогі ЕРАM Sуstеms перадала Цэнтру транспланталогіі і клетачных біятэхналогій у Мінску распрацаванае ў ПВТ праграмнае забеспячэнне, прызначанае для вядзення рэгістраў донараў касцявога мозга і стваловых клетак, а таксама пацыентаў, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі. Першапачаткова праграма распрацоўвалася для амерыканскага шпіталя.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і ў далейшым будуць стварацца спрыяльныя ўмовы для работы кампаній у сферы высокіх тэхналогій. "Мы будзем старацца ствараць адпаведныя ўмовы для вашай работы тут", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніцтва кампаніі.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй навукова-практычнай дзейнасці ў Парку высокіх тэхналогій і распрацоўкамі кампаній — рэзідэнтаў ПВТ. У прыватнасці, Прэзідэнту была прадстаўлена сістэма спадарожнікавай навігацыі, якая інтэгравала ў сабе амерыканскую і расійскую сістэмы. Прыборы, якія выкарыстоўваюць гэту праграму, будуць прымяняцца ў час Алімпіяды ў Сочы ў якасці своеасаблівага гіда, такі прадукт будзе распрацаваны і да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе. Прэзідэнту былі прадэманстраваны праграмныя распрацоўкі, якія даюць магчымасць вызначаць нагрузкі на бэльках мастоў і рабіць адпаведныя разлікі, дадаткі для айфонаў, праграмы для Нацыянальнай хакейнай лігі, якія даюць магчымасць весці як продаж білетаў, так і прагляд матчаў оnlіnе.

Як далажыў Прэзідэнту дырэктар Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, кліентамі ПВТ з'яўляюцца сёння ўсе буйныя беларускія прадпрыемствы. Экспарт праграмнага прадукту ПВТ за 9 месяцаў гэтага года павялічыўся на 36 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. З 10 буйнейшых сусветных кампаній 5 — кліенты беларускага ПВТ. Заказчыкамі праграмнага прадукту ПВТ з'яўляюцца кампаніі 50 краін свету. Валерый Цапкала адзначыў, што выпрацоўка на аднаго праграміста беларускага ПВТ набліжаецца да вынікаў індыйскага праграміста. У той жа час у Індыі гэта сфера развіваецца ўжо 30 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць забудову ПВТ у Мінску да канца 2013 года. "Усё павінна быць забудавана да 1 студзеня 2014 года. І гэта магчыма", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, стварэнне ПВТ патрэбна ў першую чаргу для таго, каб даць магчымасць для самарэалізацыі ў рэспубліцы людзям, якія працуюць у гэтай сферы. "Яны павінны працаваць тут. Мы страціць гэтыя розумы не павінны", — падкрэсліў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Парк высокіх тэхналогій у Мінску, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика