Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. 21.by

Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

20.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Інавацыйны шлях развіцця нашай сельскай гаспадаркі, працавітасць беларускіх сялян з года ў год дазваляюць гарантавана атрымліваць высокія вынікі ў вытворчасці жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі. У тры разы павялічылася за мінулае пяцігоддзе прадукцыйнасць працы ў галіне. У поўным аб'ёме забяспечваецца сыравінай і інтэнсіўна развіваецца перапрацоўчая прамысловасць. Пашыраецца наменклатура прадуктаў харчавання, паляпшаецца іх якасць. Насельніцтва краіны цалкам забяспечана запасамі харчавання, значныя аб'ёмы яго пастаўляюцца на экспарт у розныя краіны свету.

У аснове гэтых высокіх вынікаў ляжыць сапраўды самаадданая праца ўсіх работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчых і абслуговых арганізацый, прадпрыемстваў сельгасмашынабудавання і па вытворчасці ўгнаенняў, вучоных-аграрыяў.

За адданасць нялёгкай вясковай працы, руплівае вядзенне работ на роднай зямлі, важкі ўнёсак ва ўмацаванне аграрнай эканомікі і харчовай бяспекі краіны выказваю вам шчырую ўдзячнасць.

Упэўнены, што дасягнуты вынік не стане мяжой і, працуючы з поўнай аддачай, вы павялічыце яго.

Жадаю вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць любімай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика