Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2011 год узрастуць на 8-9,5 працэнта. 21.by

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2011 год узрастуць на 8-9,5 працэнта

20.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана ўказам № 596 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год", які 19 лістапада падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У наступным годзе плануецца істотна актывізаваць працэсы мадэрнізацыі і структурнай перабудовы, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, аднаўленню яе ўстойлівага і збалансаванага росту.

У выніку ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту прагназуюцца на ўзроўні 109-110 працэнтаў, прадукцыі прамысловасці — 109-109,5 працэнта, сельскай гаспадаркі — 107-108 працэнтаў, інвестыцый у асноўны капітал — 116-117 працэнтаў. Паступленне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ацэньваецца ў памеры $6,4-6,5 млрд.

Якасным арыенцірам развіцця эканомікі будзе паказчык рэнтабельнасці продажаў, які ў прамысловасці дасягне ўзроўню не менш як 8-9 працэнтаў, а ў сельскай гаспадарцы — не менш як 6-8 працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана ўказам № 596 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год", які 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика