Прэзідэнт Беларусі пералічыў сваю зарплату Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі
20.11.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт пералічыў сваю зарплату Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам пасля наведвання гэтага цэнтра ў Бараўлянах беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, перадае БЕЛТА. Лепшая беларуская тэнісістка і першая ракетка планеты Каралін Вазняцкі пабывалі ў анкацэнтры і пагутарылі з яго пацыентамі. "Выдатна, што Аляксандр Рыгоравіч далучыўся да дабрачыннай акцыі. Прыемна, што Прэзідэнт Беларусі пастаянна клапоціцца аб дзецях і пералічыў грошы", — сказала Вікторыя Азаранка, выказаўшы пры гэтым надзею, што да акцыі далучацца як арганізацыі, так і непасрэдна беларусы. Знакамітая беларуская тэнісістка сказала, што для яе гэта першая дабрачынная акцыя, і падкрэсліла, што такія мерапрыемствы будзе арганізоўваць і ў далейшым. "Дапамога хворым дзецям — агульная праблема. У будучым будзем дапамагаць яшчэ больш", — сказала Вікторыя Азаранка. У сваю чаргу Каралін Вазняцкі, а яна ўпершыню прыехала ў Беларусь, адзначыла, што рада далучыцца да акцыі, якая можа дапамагчы хворым дзецям. "Я рада ўдзельнічаць у дабрачынных матчах. Як толькі з'яўляецца свабодны час, далучаюся да іх", — расказала Каралін Вазняцкі. Учора ў мінскім Палацы спорту прайшло ўнікальнае тэніснае свята: у 17.30 лепшая тэнісістка свету Каралін Вазняцкі і Вікторыя Азаранка правялі аўтограф-сесію для ўсіх ахвотных, потым прайшлі майстар-клас і паказальны матч, пасля чаго адбыўся дабрачынны аўкцыён. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення дабрачыннага матчу паміж лепшай беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранка і першай ракеткай планеты Каралін Вазняцкі, паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт пералічыў сваю зарплату Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам пасля наведвання гэтага...
|
|