Лукашэнка: Беларусь і Расія — наша агульная Айчына
22.11.2010 13:42
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць выконваць функцыі гарантавання бяспекі саюзнай дзяржавы. Ён адзначыў, што Расія, у сваю чаргу, павінна дапамагаць Беларусі ў гэтай сферы. «Мы, вядома, будзем выконваць свае функцыі. Але мы іх можам выконваць толькі пры падтрымцы Расіі, ну, хоць бы ўзбраеннем. Гэта не падыход, калі нам часам прапаноўваюць купляць узбраенне за свой кошт, ды яшчэ, як яны ўмеюць гаварыць, па рынкавых цэнах», — заявіў А. Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб плане прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Ён адзначыў, што «на гэтым кірунку Расія зацікаўленая ў тым, каб беларускае войска было ў парадку, таму трэба дапамагаць». «Рашэньне аб прымяненні рэгіянальнай групоўкі войскаў — гэта вельмі сур’ёзнае рашэнне, і яно павінна прымацца ў рамках Вышэйшага Дзяржсавета. Ніякія дакументы ў працоўным парадку я падпісваць не буду. Так і перадайце міністру абароны і прэзідэнту Расійскай Федэрацыі», — заявіў А. Лукашэнка.Ён мяркуе, што гэты план будзе зацверджаны на бліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета. «Той уклад, які мы ўносім, гарантуючы бяспеку не толькі нашай краіны, але і братэрскай нам Расіі, дый не толькі Расіі, — гэта вялікі ўклад у справу міру і бяспекі <…> А так нас лічаць увесь час нахлебнікамі. Грамадства павінна ведаць, што мы не нахлебнікі, а выконваем настолькі важную функцыю па абароне тут, у тым ліку, і расійскай дзяржавы. Вось у чым праўда. Мы свята выконваем свае функцыі па абароне, я лічыў і дагэтуль лічу, нашай агульнай Айчыны», — заявіў кіраўнік Беларусі.Паводле А.Лукашэнкі, «з Расіяй мы будзем заўсёды разам, якія б катаклізмы ні адбываліся». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць выконваць функцыі гарантавання бяспекі саюзнай дзяржавы.
|
|