Сікорскі назваў у Бруселі два сцэнары беларускіх выбараў
23.11.2010 10:59
—
Новости Политики
|
Тэма Беларусі і нядаўні візіт у Мінск міністраў замежных спраў Польшчы і Германіі стала адной з асноўных на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу, якая адбылася 22 лістапада ў Бруселі. Аб гэтым паведамляе Informacyjna Agencja Radiowa. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў краіны ЕЗ накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня і ўважліва сачыць за выбарчай кампаніяй. Польскі міністр падкрэсліў, што снежаньскія выбары вырашаць пытанне адносна будучага месца нашай краіны ў Еўропе. Пры гэтым ён назваў два магчымыя сцэнары развіцця падзей. «Гэта пазітыўны сцэнар больш цесных стасункаў Беларусі з Еўразвязам, калі выбары будуць справядлівымі, незалежна ад пераможцы, альбо шлях самаізаляцыі ў выпадку, калі выбары пройдуць, як і раней», — адзначыў Сікорскі. Як паведамлялася, 2 лістапада Радаслаў Сікорскі разам з міністрам замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле пабываў у Мінску з афіцыйным візітам. Падчас сустрэч з кіраўніцтвам Беларусі прадстаўнікі Бруселя заявілі, што ад дэмакратычнасці сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў будуць залежаць далейшыя стасункі Беларусі і Еўразвяза, а таксама патэнцыйная фінансавая падтрымка нашай краіны. У сваю чаргу, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што выбары ў Беларусі пройдуць «без сучка и задоринки». «Мы ловім на слове прэзідэнта Лукашэнку, — заявіў журналістам Радаслаў Сікорскі. — Нам, дасведчаным палітыкам, зразумела, якая палітычная сістэма ёсць у Беларусі. Але мы прыехалі, каб выказаць салідарнасць з усім беларускім народам, у якога ёсць такія самыя правы, як ва ўсіх еўрапейцаў. Мы даём шанец і ўладам. Будуць сумленныя выбары — будзе падтрымка ад Еўразвяза. Не будзе сумленных выбараў па ўсёй працэдуры — усё застанецца так, як было дагэтуль». Апроч гэтага, Радаслаў Сікорскі ўпершыню назваў памер патэнцыйнай фінансавай выгоды для нашай краіны ад збліжэння з Еўропай — 3 млрд еўра на працягу трох наступных гадоў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пазітыўны сцэнар больш цесных стасункаў Беларусі з ЕЗ, калі выбары будуць справядлівымі, незалежна ад пераможцы, або шлях самаізаляцыі ў выпадку, калі выбары... |
|