Даля Грыбаўскайце: Гарант стабільнасці Беларусі – гэта яе людзі
23.11.2010 10:59
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што яна будзе супрацоўнічаць з тым прэзідэнтам, якога абярэ народ Беларусі. «Я думаю, што асноўны гарант стабільнасці Беларусі – самі беларусы, беларускія людзі, і каго яны абяруць, таму мы і будзем давяраць, з тым будзем супрацоўнічаць. Гэта рашэнне народа Беларусі», - сказала прэзідэнт падчас наведвання ў панядзелак гістарычных месцаў барацьбы за незалежнасць у Радзівілішках, паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва ELTA. Раней інфармацыйнае агенцтва Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя каналы, распаўсюдзіла паведамленне, у якім цытуецца Даля Грыбаўскайтэ, якая станоўча выказваецца пра беларускага дыктатара. «Лукашэнка – гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасці Беларусі і яе незалежнасці. Мы не жадалі б, каб нашая суседка стала другой Расеяй», - цытуе Далю Грыбаўскайтэ агенцтва Reuters. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Літвы заявіла, што яна будзе супрацоўнічаць з тым прэзідэнтам, якога абярэ народ Беларусі. |
|