Лаўроў: Расія заўсёды падтрымлівала залучэнне Беларусі ў еўрапейскія структуры
23.11.2010 13:56
—
Новости Политики
|
«Расія заўсёды паслядоўна падтрымлівала залучэнне Беларусі ў розныя еўрапейскія арганізацыі», — заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі 23 лістапада ў Мінску . «Мы займаем гэтую пазіцыю прынцыпова, а не кан’юнктурна, — падкрэсліў Лаўроў. — Мы падтрымліваем усе заявы Беларусі пра ўдзел, у тым ліку ў дзейнасці Савета Еўропы і «Паўночнага вымярэння». Паводле слоў міністра, Расія далёкая ад жадання «кагосьці ў чымсьці стрымліваць». «Гэта не наша пазіцыя. Свет мяняецца, а беларускі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі на ўзаемавыгадных умовах», — адзначыў Лаўроў. Гаворачы аб пытаннях, што выносяцца на найбліжэйшы саміт дзяржаў — членаў АДКБ (ён павінен прайсці ў снежні. — БелаПАН.), кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ заявіў: у Беларусі і Расіі «тут не проста кансенсус, мы выступаем з сумеснымі ініцыятывамі». У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў растлумачыў: гэтыя ініцыятывы тычацца сфер ваеннай бяспекі, гуманітарнага супрацоўніцтва, забеспячэння балансу ў працы АБСЕ, назірання за выбарамі і дзейнасці Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Расія заўсёды паслядоўна падтрымлівала залучэнне Беларусі ў розныя еўрапейскія арганізацыі», — заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, адказваючы...
|
|