На Кастусёва склалі пратакол за незаконны пікет. 21.by

На Кастусёва склалі пратакол за незаконны пікет

29.11.2010 11:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бялынічах 28 лістапада супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнікі раённай улады падчас правядзення агітацыйнага пікета кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва абвінавацілі палітыка ў незаконным пікетаванні і бларавалі яго аўтамабіль.

Як паведаміў Зміцер Салаўёў, які з"яўляецца даверанай асобай кандыдата, пікет пачаўся а 15 гадзіне. "Да 16-й прыехалі міліцыя і прадстаўнікі раённай "вертыкалі", заблакіравалі машыну кандыдата ў прэзідэнты і склалі пратакол аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў", — паведаміў Салаўёў, зазначыўшы, што затрыманняў не было.

Паводле слоў даверанай асобы, на працягу паўгадзіны Кастусёў не мог пакінуць месца правядзення пікета, хаця па графіку ў яго былі намечаны яшчэ дзве сустрэчы. Разам з тым Салаўёў не змог растлумачыць, на каго менавіта быў складзены пратакол, паколькі "склалі пратакол у адным асобніку, у кішэню паклалі і пайшлі".

Паводле слоў назіральніка ў Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Барыса Вырвіча, у горадзе правядзенне агітацыйных пікетаў дазволена ўсюды, за выключэннем спецыяльна вызначаных месцаў. Пляцоўка каля ўніверсама "Ластаўка", дзе апазіцыйны кандыдат праводзіў пікет, паводле сцвярджэння назіральніка, у лік забароненых не ўваходзіць.

"Прадстаўнікі ўлады спасылаліся на тое, што давераныя асобы кандыдата павінны былі за два дні да пікета звярнуцца ў райвыканкам з паведамленнем", — сказаў Вырвіч.

Сярод тых, хто перашкаджаў кандыдату ў прэзідэнты, паводле слоў назіральніка, былі намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, старшыня Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі, якая адначасова ўзначальвае аддзел ідэалагічнай працы райвыканкама, Ірына Фурсава, прадстаўнікі кіраўніцтва Бялыніцкага РАУС.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бялынічах міліцыя і раённыя чыноўнікі абвінавацілі кандыдата ў прэзідэнты ў незаконным пікетаванні і блакавалі яго аўтамабіль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика