У Інтэрнэце працягваюць з’яўляцца відэаролікі з крытыкай лукашэнкаўскага рэжыму.
Так, на сэрвісе vimeo.com невядомыя змясцілі шэраг кліпаў з выкрыццём “стабільнасці” — тэрмін, які доўгі час выстаўляўся прапагандыстамі Лукашэнкі ў якасці здабытка.
Ролікі грунтуюцца на здымках схаванай камерай, зробленых пераважна ў малых гарадах Беларусі. П’янства, жабрацтва, бруд паўстаюць са стужак.