У Беларусі прыняты меры па далейшым стымуляванні развіцця аграэкатурызму
01.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 614, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 2 чэрвеня 2006 года № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Згодна з прынятым указам, паслугі ў сферы аграэкатурызму будуць мець права аказваць не толькі фізічныя асобы, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, але і сельскагаспадарчыя арганізацыі — юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, выручка ад рэалізацыі якой складае не менш як 50 працэнтаў агульнай сумы выручкі гэтых сельгасарганізацый. Павялічваецца да 10 пакояў дазволеная ёмістасць аграсядзіб для размяшчэння аграэкатурыстаў (раней было 5 пакояў). Гэта мера дасць магчымасць уключыць у абарот дадатковыя аграсядзібы, выступіць стымулам для развіцця існуючых. Тэрмін дзеяння ўказа ад 2 чэрвеня 2006 года № 372 працягваецца на 10 гадоў, што стане гарантыяй суб'ектам аграэкатурызму і ахвотным ажыццяўляць гэты від дзейнасці. Указам прадугледжана прадастаўленне крэдытаў адкрытым акцыянерным таварыствам "Белаграпрамбанк" суб'ектам аграэкатурызму для рэалізацыі праектаў у сферы аграэкатурызму ў 2010-2020 гадах у суме да 2000 базавых велічынь на тэрмін да 5 гадоў (фізічным асобам — да 7 гадоў) з выплатай працэнтаў у памеры 5 працэнтаў гадавых. Прадугледжана кампенсацыя ААТ "Белаграпрамбанк" страт, звязаных з прадастаўленнем такіх крэдытаў, штогод, пачынаючы з 2010 года, за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты, у памеры палавіны стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату кампенсацыі, павялічанай на адзін працэнтны пункт. У 2009 годзе на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі дзейнасць у сферы аграэкатурызму 884 суб'екты гаспадарання. Колькасць турыстаў, якія скарысталіся іх паслугамі за 2009 год, склала амаль 70 тыс. чалавек, што ў 1,8 раза больш, чым у 2008 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 614, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 2 чэрвеня 2006 года № 372 "Аб мерах па развіцці... |
|