Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Бэлы Ахмадулінай
01.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю паэта Бэлы Ахмадулінай выказаў спачуванні яе родным і блізкім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Бэла Ахмадуліна пакінула след у гісторыі культуры як яркі прадстаўнік пакалення "шасцідзясятнікаў", выдатны майстар мастацкага слова і чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, які нязменна захоўваў вернасць сваім ідэалам і ў творчасці, і ў жыцці. Яе паэзія, якая вызначаецца тонкім і праніклівым лірызмам, арыгінальнасцю вобразаў, багаццем мовы і дасканаласцю літаратурных форм, уяўляе сабой адзін з непераўзыдзеных духоўных узлётаў сучаснай рускай літаратуры", — гаворыцца ў спачуванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчасць Бэлы Ахмадулінай добра ведаюць і цэняць на беларускай зямлі. "Яе вершы назаўсёды застануцца для нас крыніцай высокіх эстэтычных пачуццяў, неад'емнай часткай агульнага культурнага здабытку брацкіх народаў", — падкрэсліў Прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю паэта Бэлы Ахмадулінай выказаў спачуванні яе родным і блізкім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе... |
|