У Фядуты і Мяцеліцы шукалі грошы на вакзале
01.12.2010 11:16
—
Новости Политики
|
Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу затрымалі на дзве гадзіны. Давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева вярталіся з Масквы. А 7-й гадзіне перад выхадам з вагона да іх падышлі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Праверыўшы месцы, на якіх ехалі Фядута і Мяцеліца, іх адвялі ў апорны пункт на вакзале. Шукалі, па іх словах, грошы з Масквы на падтрымку Някляева.Нічога не знайшоўшы, міліцыянты абшукалі астатніх пасажыраў вагона на выпадак, калі камусьці паспелі перадаць грошы. Але безвынікова. Пасля дзявятай гадзіны Фядуту і Мяцеліцу адпусцілі. У кампаніі «Гавары праўду» ранішняе здарэнне звязваюць з нядаўняй заявай Аляксандра Лукашэнкі аб фінансаванні Някляева з Расіі. Някляеў абверг такія абвінавачванні. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Давераных асобаў Някляева затрымлівалі на дзве гадзіны. |
|