ЗША і Беларусь шматзначна падпісалі кароткую заяву. 21.by

ЗША і Беларусь шматзначна падпісалі кароткую заяву

01.12.2010 20:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека,

што неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Значны сам факт з"яўлення такой заявы -- значыць, прызнання беларускімі ўладамі неабходнасці прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

Гэтую заяву можна расцэньваць як узяты беларускім бокам абавязак. Праўда, абавязак неканкрэтызаваны.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай, інф. БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика