Рыгор Кастусёў: Масква паставіла на паэта‑песенніка. 21.by

Рыгор Кастусёў: Масква паставіла на паэта‑песенніка

01.12.2010 20:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдат ад Партыі БНФ прыйшоў з бел‑чырвона‑белым сцягам і гербам Пагоня, што паставіў у кутах экрана. Выглядала як іканастас. Падглядаў ізноў у паперы.

Кастусёў сказаў, што паўтараць вядомых ісцін не будзе. А скажа праўду і пра Расію, і пра іншых кандыдатаў, і пра ўладу. «Магчымасць сказаць праўду на БТ выпадае адзін раз на пяць гадоў», — сказаў Рыгор.

Нагадаў сваю біяграфію, што ён такі самы, як іншыя беларусы. Кажа, яго падтрымаюць саслужбоўцы па войску, аднакурснікі па сельгасакадэміі, па працы.

«Пабудуем такую краіну, дзе беларусам будзе ўтульна», — сказаў кандыдат, што працуе ў будаўнічай фірме.

Кажа, што ягоная біяграфія падобная да біяграфіі іншага кандыдата, але выхаваны ён па-іншаму. Сказаў, што жыве з жонкай трыццаць гадоў, мае траіх дзетак. Паказаў газету «Наша Ніва», дзе пісалі пра ягоную сям’ю.

Шмат увагі засяродзіў на чарнобыльскай тэме. Абвінаваціў у наступствах Чарнобыля Расію. Сказаў, што яна павінна нам сплаціць кампенсацыю.

«БНФ мае права казаць праўду, бо расказаў Беларусі праўду пра Курапаты, пра Чарнобыль».

Кажа, што Масква паставіла на «паэта‑песенніка, які спяваў оды кіраўніцтву КПСС».

Расія хоча навязаць нам расійскі рубель. Шмат гаварыў пра расійскія самалёты, што лётаюць у Беларусі. «Куды не дасягне расійская труба, туды даляціць расійская ракета».

Прайшоўся па Саннікаву, які пабачыў імпульс з боку Расіі. Нагадаў пра падзеі 1996 года, калі расійскія дэпутаты ўгаварылі не абвяшчаць імпічмент Лукашэнку.

Потым дасталася і Раманчуку, які чакае адабрэння сваёй эканамічнай праграмы з боку Крамля.

Кастусёў перакананы, што Расія не адмаўляецца ад планаў паглынання Беларусі. «Для гэтага і трэ было паказваць «Хроснага бацьку» і падобнае», — кажа кандыдат. Прапаноўвае выйсце з саюзнай дзяржавы і падобных утварэнняў.

Для Партыі БНФ прымальны шлях -- толькі ў Еўропу.

Кастусёў казаў пра выміранне беларусаў. Што праз нейкі час беларусаў можа не застацца. Абяцаў кватэры тым бацькам, што нараджаюць трох дзяцей.

Прапаноўвае «План Маршала» для Беларусі як шлях вывядзення Беларусі з крызісу.

Калі мы не адродзім мовы, то, магчыма, нашы дзеці будуць размаўляць па‑кітайску, засцярог ён.

«Заробкі, пенсіі вам дае не цар Аляксандр, а МВФ. За наш кошт яшчэ ўтрымліваюць жулікаў з саюзнай дзяржавы», — сказаў Р.Кастусёў.

Выклікаў на дэбаты прарасійскіх кандыдатаў Аляксандра Лукашэнку, Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.

Напрыканцы ўспомніў, як Лукашэнка з Колем падарыў Папу расійскі Буквар. Кастусёў перадаў для Колі беларускамоўны Буквар, а таксама сцяг, Пагоню і праграму БНФ.

«Калі прачытаеце праграму, то зразумееце, што БНФ не ворагі народа». Скончылася прамова клічам «Жыве Беларусь!».

* * *

Відэа звароту неўзабаве на нашым сайце.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат ад Партыі БНФ прыйшоў з бел‑чырвона‑белым сцягам і гербам Пагоня, якія ўрэшце перадаў Колю Лукашэнку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика