Лукашэнка падтрымаў Саакашвілі. 21.by

Лукашэнка падтрымаў Саакашвілі

02.12.2010 12:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае мірныя ініцыятывы Грузіі.

«Беларусы — міралюбны народ, і мы марым пра мірнае вырашэнне праблем у любым кутку планеты», — заявіў беларускі кіраўнік журналістам 2 снежня ў Астане, дзе праходзіць саміт АБСЕ. «Мы падтрымліваем і заўсёды будзем падтрымліваць мірныя ініцыятывы», — цытуе Лукашэнку інтэрнэт-партал «Грузия сегодня».

Выступаючы напярэдадні на саміце, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў расійскае кіраўніцтва да прамога дыялогу. «Мы мяркуем, што мір — адзіны шлях для дасягнення стабільнасці ў рэгіёне, і прапаноўваем дыялог Расіі», — сказаў Саакашвілі.

Ён пацвердзіў свае словы, сказаныя ў лістападзе падчас выступлення перад дэпутатамі Еўрапарламента, пра тое, што не будзе прымяняць сілу для вяртання ў склад Грузіі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае мірныя ініцыятывы Грузіі. «Беларусы — міралюбны народ, і мы марым пра мірнае вырашэнне праблем у любым кутку планеты», —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика