Міхалевіч: Я дакладна атрымаю больш за 10% галасоў і выйду ў другі тур
03.12.2010 10:03
—
Новости Политики
|
Пра гэта кандыдат у прэзідэнты заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі ў Магілёве. «Свае перспектывы я ацэньваю як дастаткова добрыя, — сказаў Міхалевіч. — Я ўпэўнены, што пры справядлівым і сапраўдным падліку галасоў, у мяне ёсць шансы выйсці ў другі тур. Я атрымаю больш за 10% галасоў, гэта дакладна. І гэтага будзе дастаткова, каб пры такой колькасці кандыдатаў выйсці ў другі тур».Паводле слоў палітыка, яму ўдаецца зрабіць шмат з таго, што ён плануе. Ніякіх сур’ёзных перашкод з боку ўладаў ён не адзначае. Падчас сустрэч з выбаршчыкамі, як сцвярджае Міхалевіч, яму бачна, што людзей у большай ступені непакоіць эканамічная сітуацыя і «пагаршэнне ўзроўню жыцця». Што да ўзаемаадносінаў і ўзаемадзеяння з іншымі апазіцыйнымі кандыдатамі, то, паводле слоў Міхалевіча, ён з імі практычна не бачыцца. «Кожны вядзе сваю кампанію, — адзначае палітык. — Мы не крытыкуем адзін аднаго, і гэта вялікі плюс».Падчас сустрэчы з магіляўчанамі, якая адбылася ў СШ № 21, Міхалевіч заявіў, што пазіцыянуе сябе як кандыдата, незалежнага як ад улады, так і ад апазіцыі. Паводле сцвярджэння палітыка, калі ён не выйдзе ў магчымы другі тур выбараў, то, хутчэй за ўсё, не падтрымае нікога. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кандыдат у прэзідэнты заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі ў Магілёве.
|
|