РЭЗАЛЮЦЫЯ
08.12.2010
—
Новости Политики
|
ЧАЦВЁРТАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Рэспублікі Беларусь, асноўваючыся на канстытуцыйных прынцыпах народаўладдзя, усведамляючы сваю адказнасць за будучае нашай краіны,
ПАСТАНАЎЛЯЕМ: 1. Прызнаць, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і своечасова прынятыя меры па процідзеянні негатыўнаму ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу забяспечылі рост нацыянальнай эканомікі, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. Паказчыкі Праграмы ў асноўным выкананы. Валавы ўнутраны прадукт вырас больш як на 40 працэнтаў пры зніжэнні энергаёмістасці ВУП на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш як у 2 разы, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва — на 75 працэнтаў. У цэлым за першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя аб'ём валавога ўнутранага прадукту краіны падвоены. 2. Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і падтрымаць прапанаваную кіраўніцтвам краіны галоўную мэту. Галоўная мэта — рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Патэнцыял чалавека — гэта патэнцыял дзяржавы, чым багацейшы чалавек — тым багацейшая краіна. Прыярытэтныя напрамкі: развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне ўзроўню дабрабыту, рост нараджальнасці і павелічэнне працягласці жыцця, умацаванне здароўя грамадзян і павышэнне якасці адукацыі; радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў; стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы; рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю; развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў; устойлівае развіццё рэгіёнаў; будаўніцтва якаснага і даступнага жылля; павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу. 3. Даручыць органам дзяржаўнай улады рэалізаваць пастаўленую мэту і прыярытэтныя напрамкі шляхам усебаковага выкарыстання патэнцыялу моцнай, эфектыўнай і адказнай дзяржавы на аснове далейшага развіцця ўсіх форм уласнасці, балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, правядзення прагрэсіўных пераўтварэнняў, накіраваных на дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. 4. Лічыць ключавой задачай пяцігоддзя стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцяў, прадпрыемстваў і галін, якія выпускаюць экспартаарыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю, фарміраванне новага аблічча беларускай эканомікі. Вырашэнне пытанняў энергетычнай бяспекі і збалансаванасці знешняга гандлю разглядаць як важнейшыя задачы, якія забяспечваюць незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян. Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. 5. У трохдзённы тэрмін накіраваць гэту рэзалюцыю Кіраўніку дзяржавы для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЧАЦВЁРТАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Рэспублікі Беларусь, асноўваючыся на канстытуцыйных прынцыпах народаўладдзя,... |
|