Статкевіч: Пасля кожнага выступу Ус ляжыць пад кропельніцай. 21.by

Статкевіч: Пасля кожнага выступу Ус ляжыць пад кропельніцай

08.12.2010 15:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня аргкамітэту Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная грамада» пра свайго сябру‑канкурэнта Дзмітрыя Уса.

«Пад Берасцем, у Свята‑Міхайлаўскай царкве бацюшка блаславіў на перамогу мяне і Дзмітрыя Уса. У нас агульны мэсідж — выбараў няма. Мы толькі па‑рознаму яго даводзім.

Наша знаёмства адбылося можа гадоў 15 таму. Дзмітры Іванавіч Ус быў памочнікам Георгія Таразевіча. Мудрага, сумленнага чалавека, аднаго з заснавальнікаў нашай партыі. Я лічу Таразевіча адным з сваіх настаўнікаў.

Пасля смерці Таразевіча Ус быў дэпутатам мінскага гарадскога савета. Па грашах ён нанёс страты розным махінатарам у мільёны даляраў. Была гісторыя з ягонай хваробай, калі ён ледзь не памёр.

Але Ус змагаецца. Ён бліскуча правёў кампанію па мясцовых выбарах сёлета, калі па афіцыйных лічбах ён набраў 38%. А 70% потым падпісалася, што за яго галасавала.

Мы супрацоўнічалі не публічна. Вы разумееце, што бывае з такімі прадпрымальнікамі, калі яны заяўляюць падтрымку апазіцыі. Але ён вырашыў публічна заявіць сваю пазіцыю на гэтых выбарах.

Паверце, я вельмі доўга яго адгаворваў. А потым мы вырашылі яго падтрымаць.

Людзі сказалі, што Лукашэнка мяне двойчы саджаў пад выбары. Няўжо ты думаеш, што ён цябе зарэгіструе? А калі не зарэгіструе, што рабіць? Я кажу, давайце падтрымае Дзмітрыя Іванавіча, у яго такі самы мэсідж, што выбараў няма. У любым выпадку будзе тэлевізар, улёткі.

Я не скажу, што ён быў запасным, ён быў яшчэ адным кандыдатам. Але здарылася, што мяне зарэгістравалі. Здымацца некаму з нас няма сэнсу.

Яму цяжка фізічна, але ён змагаецца. Пасля сустрэч ён ляжыць пад кропельніцамі. Ус вельмі мужны чалавек. Хай ён не вельмі падрыхтаваны да тэлевізара. Кажа не вельмі зграбна. Але паверце, што ў яго ёсць свой электарат».
Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня аргкамітэту БСДП «Народная грамада» пра свайго сябру‑канкурэнта Дзмітрыя Уса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика