Wikileaks: Польшча разглядае Беларусь як буфер
08.12.2010 15:07
—
Новости Политики
|
Сайт Джуліяна Асанджа апублікаваў дакумент, які раскрывае механізмы усходняй палітыкі Польшчы і яе дачыненні з Беларуссю . Паводле Аднак найбольшую цікавасць для беларусаў уяўляе тая частка дакументу, дзе мова ідзе непасрэдна аб Лукашэнку і польскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі. «Для Туска і Сікорскага супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам у Беларусі — выбар меншага зла. Паводле польскай пазіцыі, поўная ізаляцыя Беларусі прывядзе да канчатковага падпарадкавання Беларусі Расіі, з Лукашэнкам, альбо без яго», —піша амерыканскі дыпламат. І дадае, што такі стан рэчаў не дазволіць спраўдзіцца надзеям Польшчы на тое, што «Беларусь можа стаць буфернай дзяржавай паміж Польшчай і Расіяй».Варшаўская дэпеша таксама ўтрымлівае згадкі аб тым, што ў размовах з амерыканскімі дыпламатамі Туск і Сікорскі паведамлялі аб сігналах, што сыходзілі ад кіраўніцтва Беларусі, якое было зацікаўленае ў дыялогу з ЕС і з Польшчай у прыватнасці. Дэпеша амерыканскага пасла ў Варшаве дазваляе зразумець актывізацыю Польшчы ў дачыненнях з Беларуссю і ролю Міністэрства замежных спраў гэтай краіны ў «пацяпленні» адносінаў афіцыйнага Мінска і Брусэля. *** Неўзабаве чытайце поўны тэкст дэпешы ў перакладзе на нашым сайце. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыпламатычная перапіска раскрывае таямніцы усходняй палітыкі нашай суседкі. |
|