Падчас пікету нацбалаў затрыманы журналіст БелаПАН
08.12.2010 21:13
—
Новости Политики
|
8 снежня Пікет пачаўся на дозволеным уладамі месцы — ля помніка Пушкіну непадалёк гатэля «Беларусь». Аднак арганізатарам акцыі месца падалося малалюдным і яны перанеслі яе да гатэлю «Юбілейны». У выніку аднаго з актывістаў арганізацыі затрымалі невядомыя ў цывільным. Разам з ім быў затрыманы таксама журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас. Пачатак акцыі быў спакойным. Лідар нацбалаў, Яўген Контуш, агучвае пазіцыю паплечнікаў у стасунку да Лукашэнкі. Працяг пікету ля гатэля "Юбілейны". Улёткі нацбалаў карысталіся поспехам у мінакоў. Мікрааўтобус, у які зацягнулі актывіста нацбалаў і журналіста БелаПАН. Акцыя ля помніка Пушкіну распачалася міра і спакойна. «Мы падтрымліваем усіх кандыдатаў у прэзідэнты, апроч аднаго — Лукашэнкі. І прыйшлі сюды, каб гэта паказаць», —заявіў журналістам Пікет ля помніка Пушкіну доўжыўся каля 15 хвілін. Падчас яго была агучаная пазіцыя Пасля гэтага нацбалы вырашылі перамясціць пікет бліжэй да людзей. Прыкладна 8 актывістаў арганізацыі сталі з расцяжкай паблізу гатэля «Юбілейны», раздаючы ўлёткі мінакам. Такія вольнасці працягваліся нядоўга, праз 10 хвілін да пікету пад’ехаў сіні мікрааўтобус Фальксваген Транспарцёр, адкуль выйшлі два мужчыны ў цывільным. Яны адразу ж схапілі нацбала, каторы трымаў у руках расцяжку «Другого презідента!» і завалаклі яго ў мікрааўтобус. Патрабаванні журналістаў паказаць пасведчанні ігнараваліся. Наадварот, невядомыя паспрабавалі зацягнуць у машыну і журналістаў. Такім чынам быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас. Пасля гэтага невядомыя з’ехалі.*** Нацбалы заяўляюць, што будуць праводзіць падобныя пікеты і далей. Бліжэйшы з іх пройдзе 10 снежня ў парку Купалы. Пачатак у 19.00. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 снежня нацыянал-бальшавікі Мінска правялі пікет супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
|
|