Абама і Камароўскі заклікалі да правядзення свабодных выбараў у Беларусі. 21.by

Абама і Камароўскі заклікалі да правядзення свабодных выбараў у Беларусі

09.12.2010 00:16 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнты ЗША і Польшчы заклікалі да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.

daylife.com

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 снежня ў Вашынгтоне па выніках перамоў кіраўнікоў дзяржаў і апублікаванай на сайце польскага прэзідэнта.

«Польшча і Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Прэзідэнт Камароўскі і прэзідэнт Абама падкрэслілі сваю поўную падтрымку ініцыятывы ЕС „Усходняе партнёрства“, створанай для ўмацавання сувязяў паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай, а таксама для паскарэння рэформ і ўзмацнення дэмакратыі ў гэтых краінах».

Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы паслядоўнай палітыкі ўмацавання адносін з Расіяй.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 снежня ў Вашынгтоне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика