Указам Прэзідэнта Беларусі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў 25 чалавек удастоены дзяржузнагарод
09.12.2010
—
Новости Политики
|
За значны асабісты ўклад у вытворчасць новай канкурэнтаздольнай прадукцыі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі 25 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпісаў адпаведны Указ № 622. У прыватнасці, ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ВА "Гомсельмаш" — дырэктар Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш" Валерый Жмайлік, ордэнам Айчыны ІІІ ступені — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамара Ніжнікава. У ліку ўдастоеных ордэна Пашаны — токар Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш" Галіна Баранава. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны слесар-інструментальшчык Гомельскага завода спецінструменту і тэхналагічнай аснасткі Ягор Душкін, прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Міхаіл Ільін і іншыя. У ліку ўзнагароджаных медалём Францыска Скарыны — дырэктар ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна горада Брэста Святлана Сямёнава, дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ірына Шыкунова. Ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Гомельскага завода ліцця і нармалей Аляксандру Камко, а таксама першаму намесніку генеральнага дырэктара ВА "Гомсельмаш" Івану Пратуру. Ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" удастоены дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Курыловіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За значны асабісты ўклад у вытворчасць новай канкурэнтаздольнай прадукцыі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці навукі, адукацыі,...
|
|