Спіс сацыялагічных служб, якія маюць права праводзіць апытанні наконт выбараў прэзідэнта. 21.by

Спіс сацыялагічных служб, якія маюць права праводзіць апытанні наконт выбараў прэзідэнта

09.12.2010 14:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала спіс сацыялагічных служб, якія маюць права праводзіць апытанні, якія адносяцца да выбараў прэзідэнта Беларусі.

У спіс, размешчаны на сайце ЦВК, уключана дзевяць арганізацый:

— Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

— Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

— Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў;

— Лабараторыя прыкладных сацыялагічных даследаванняў «Соцыум» (Віцебск);

— ТАА «Медыяфакт-Эка»;

— Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

— Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый»;

— ТАА «Тэйлар Нэльсан Софрэз Украіна»;

— ТАА «Соцыс — Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў» (Украіна).

7 снежня сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што экзіт-полы на прэзідэнцкіх выбарах змогуць праводзіць тры арганізацыі —

аналітычны цэнтр «ЭкаоМ», Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» і кампанія «TNS-Украіна».

«Пры Нацыянальнай акадэміі навук існуе камісія, якая выдае ліцэнзіі на правядзенне сацыялагічных даследаванняў па пытаннях сацыяльна-палітычных даследаванняў і выбараў. Гэтая камісія ўжо выдала тры ліцэнзіі на правядзенне экзіт-полаў падчас бягучай выбарчай кампаніі», — сказаў прадстаўнік ЦВК.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала спіс сацыялагічных служб, якія маюць права праводзіць апытанні, якія адносяцца да выбараў прэзідэнта Беларусі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика