Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Касцёл ніколі не бярэ ўдзел у агітацыі за таго ці іншага кандыдата. 21.by

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Касцёл ніколі не бярэ ўдзел у агітацыі за таго ці іншага кандыдата

09.12.2010 17:33 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Касцёл ніколі не бярэ ўдзел у агітацыі за таго ці іншага кандыдата — гэта забаронена абсалютна, заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 9 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Касцёл толькі заклікае да таго, каб чалавек прымаў удзел у выбарах, — паведаміў ён. — Потым мы вельмі часта наракаем, што ўлада такая-сякая, нядобрая і гэтак далей. А каго вы выбіралі? А ці былі на выбарах, ці выказалі сваю волю?.. Сацыяльнае навучанне каталіцкага касцёла аб гэтым вельмі ясна гаворыць, і мы прытрымліваемся гэтага прынцыпу».

Мітрапаліт таксама паведаміў, што ўсім каталіцкім святарам і сёстрам законным замежнага паходжання, якія выконваюць служэнне ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, прадоўжылі працоўную візу на наступны год і далі дазвол на рэлігійную дзейнасць у краіне.

На пытанне аб магчымасці прыезду папы рымскага ў Беларусь Тадэвуш Кандрусевіч адказаў: «Папа атрымаў запрашэнні ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў. Застаецца толькі маліцца, каб гэты візіт адбыўся».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касцёл ніколі не бярэ ўдзел у агітацыі за таго ці іншага кандыдата — гэта забаронена абсалютна, заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика