У Гомелі студэнтам прапануюць выхадны, каб прагаласавалі датэрмінова. 21.by

У Гомелі студэнтам прапануюць выхадны, каб прагаласавалі датэрмінова

13.12.2010 10:01 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ.

Перад аўдыторыяй выступіў кіраўнік універсітэта і студэнт матэматычнага факультэта. Рэктар і студэнт былі дэлегатамі Усебеларускага сходу, уражаннямі ад якога і падзяліліся з аўдыторыяй.

«Фактычна рэктар і студэнт агітавалі за тую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якую прапанавала ўлада. Аляксандр Рагачоў у сваім выступленні крытыкаваў альтэрнатыўных кандыдатаў, казаў, што яны даюць пустыя абяцанні, якія ніколі не выканаюць», распавёў адзін з прысутных на сустрэчы студэнтаў.

Па яго словах, рэктар агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне [пачынаецца 14 снежня] і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня — каб студэнты прагаласавалі датэрмінова.

«Цікава, што ў зале былі галасы супраць датэрміновага галасавання, нават улічваючы абяцанні выхаднага. Таксама на сходзе выступіў старшыня прафсаюза студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, які паведаміў, што раіўся са студэнтамі, і яны не супраць датэрміновага галасавання і адмены заняткаў. Але варта заўважыць, што асаблівага энтузіязму з боку студэнтаў не адчувалася», — дадаў студэнт.

Падзяліцца навіной: 
spring96.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ. Перад аўдыторыяй выступіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика