Сёння ў Брусэлі — сустрэча міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнёрства». 21.by

Сёння ў Брусэлі — сустрэча міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнёрства»

13.12.2010 10:01 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іх сустрэча пройдзе ў рамках штогадовай нарады кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў. Бярэ ўдзел і беларуская дэлегацыя. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных так сфармуляваў мэты беларускага боку на брусэльскай сустрэчы:

«Беларуская дэлегацыя выкладзе свае падыходы да далейшага разьвіцьця праграмнай дзейнасьці „Ўсходняга партнэрства“ як складніку эўрапейскай палітыкі суседзтва, уключаючы актывізацыю праектнай дзейнасьці і стварэньня Ўсходняга форуму разьвіцьця, які зможа аб’яднаць прадстаўнікоў прыватнага сэктару. Беларускі бок таксама плянуе прыцягнуць увагу да неабходнасьці працы па зьмястоўным напаўненьні саміту „Ўсходняга партнэрства“, які адбудзецца ў траўні 2011 году ў Будапэшце».

Праграма міністра Сяргея Мартынава ўключае і сустрэчы з чыноўнікамі высокага рангу Эўразьвязу. А таксама двухбаковыя сустрэчы зь некаторымі калегамі-міністрамі. Але, як заявіў Андрэй Савіных, такія перамовы не абмяжуюцца толькі дачыненьнямі дзьвюх краін:

«Яны ахопяць таксама розныя аспэкты шматбаковага ўзаемадзеяньня ў рамках эўрапейскіх інтэграцыйных аб’яднаньняў і па лініі Беларусь — Эўразьвяз».

Палітоляг Алесь Лагвінец зьвяртае ўвагу менавіта на інтэнсіўнасьць сустрэч беларускага міністра ў Брусэлі:

«Мы наўрад ці будзем ведаць дэталі гэтых сустрэч. Сёньня беларускім уладам важна, каб Эўразьвяз хоць неяк пазытыўна ацаніў сытуацыю ў Беларусі. І таму яны ў працяг тэзы Лукашэнкі аб роўнанабліжанасьці да Эўразьвязу і да Расеі будуць імкнуцца хоць нейкім чынам наблізіць пазыцыі. Таму, я думаю, з боку ўладаў будуць абяцаныя і нейкія крокі насустрач Брусэлю. Але наўрад ці іх зробяць публічнымі адразу. Таму пра іх можна будзе даведацца толькі пазьней».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх сустрэча пройдзе ў рамках штогадовай нарады кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў. Бярэ ўдзел і беларуская дэлегацыя. Прэс-сакратар Міністэрства замежных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика