БТ і «Радыус FM» замест «Белсата» і «Еўрарадыё»
13.12.2010 15:07
—
Новости Политики
|
Ад 13 снежня на Першым канале беларускага тэлебачання стартуе праект «Акно ў Еўропу». Рэалізоўвацца ён будзе пры дапамозе прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі. Праект, які разлічаны на год, будзе выходзіць і на хвалях «Радыус FM» Паведамляецца, што «Акно ў Еўропу» «прызнаная задаволіць інтарэс і патрэбу гледачоў і слухачоў у інфармацыі аб стасунках між Еўрасаюзам і яго ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць што робіцца для ўмацавання стасункаў з Беларуссю». Таксама ў рамах праекту будуць выходзіць штомесячныя тэматычныя артыкулы на сайтах Naviny.by і TUT.by. Паўгадзінная перадача будзе выходзіць на БТ па панядзелках а 18:25 і па серадах а 16:00 (паўтор). На «Радыус FM» а 18:40 з паўторамі ў чацвер у той самы час. Цікава, што раней праект «Акно ў Еўропу» выходзіў на незалежным тэлеканале «Белсат», а таксама на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі.Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 13 снежня на БТ стартуе праект «Акно ў Еўропу».
|
|