інтэрнаце №6 БДУ на тэрміновае галасаванне ледзь не ўтварылася чарга
14.12.2010 20:36
—
Новости Политики
|
14 снежня на выбарчых участках у студэнцкіх гарадках краіны пачалося датэрміновае галасаванне. Карэспандэнт БелаПАН наведаў участак у інтэрнаце № 6 БДУ на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Тут было даволі ажыўлена, у невялікі пакой, выдзелены для галасавання, па чарзе заходзілі маладыя людзі. На пытанне, чаму яны вырашылі прагаласаваць датэрмінова, студэнты адказвалі наступнае. Аліна, студэнтка філалагічнага факультэта: «Я сачу за выбарамі ў Беларусі, таму ў прынцыпе шмат ведаю аб кожным кандыдаце — чытала газеты, слухала іх выступы. Калі можна галасаваць датэрмінова, чаму не?Не думаю, што за гэты час маё меркаванне зменіцца. Таму я вырашыла, каб не ўдзельнічаць 19 снежня, калі будзе вельмі шмат людзей, спакойна прагаласаваць загадзя».Паводле Аліны, яна «галасавала сэрцам» — за таго кандыдата, якому давярае, чыя праграма і лозунгі здаюцца ёй найбольш канструктыўнымі і, магчыма, ўвасобяцца. Студэнт Андрэй сумеўся і не змог растлумачыць, чаму вырашыў прагаласаваць датэрмінова. «Грамадзянскі абавязак выконваю, — завучана растлумачыў Валерый з Кацярына вырашыла «як мага раней прагаласаваць і быць спакойнай». Старшыня камісіі Міхаіл Чарапеннікаў паведаміў, што да тэрыторыі ўчастка аднесены толькі інтэрната, таму і галасуюць у асноўным тыя, што жывуць тут студэнты. На ўчастку зарэгістравана сем назіральнікаў: адзін — ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, два — ад ГА «Белая Русь», астатнія вылучаны грамадзянамі шляхам збору подпісаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 снежня на выбарчых участках у студэнцкіх гарадках краіны пачалося датэрміновае галасаванне. Карэспандэнт БелаПАН наведаў участак у інтэрнаце № 6 БДУ... |
|