Онлайн-дэбаты: перамаглі Рымашэўскі, Статкевіч і Раманчук. 21.by

Онлайн-дэбаты: перамаглі Рымашэўскі, Статкевіч і Раманчук

15.12.2010 09:49 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак прайшоў фінал онлайн-дэбатаў кандыдатаў на прэзыдэнта на партале tut.by. На гэтыя дэбаты запрашалі ўсіх кандыдатаў, але Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Саньнікаў адмовіліся ад удзелу. У папярэдніх трох раўндах найбольш галасоў карыстальнікаў інтэрнэт-парталу набралі Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч. Яны ўтрох і выйшлі ў фінал. Усе яны ў часе дэбатаў выступілі з адозвамі да выбарцаў.

Віталь Рымашэўскі: «Рэвалюцыя не патрэбная. Каб зьмяніць гэтую ўладу, дастаткова проста перастаць іх карміць. І яны, як п’яўка, да якой перастае паступаць кроў, адпадуць зь цела беларускага народа. Таму наша з вамі задача-максымум — арганізацыя нацыянальнага страйку. Я заклікаю ўсіх прыйсьці на Плошчу. Ад вас залежыць, ці зьменіцца ўлада ў гэтай краіне».

Выбарчы кодэкс забараняе за пяць дзён да даты галасаваньня публікаваць вынікі сацапытаньняў, зьвязаных з выбарамі, інтэрнэт-карыстальнікі не змаглі галасаваць у фінале дэбатаў на партале tut.by, і таму віртуальны пераможца беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў выяўлены ня быў. Але самі ўдзельнікі дэбатаў засталіся задаволенымі.

Гаворыць адзін з фіналістаў, Яраслаў Раманчук: «Калі б так было і на тэлебачаньні, то было б значна лепш, таму што там былі пытаньні ад гледачоў, слухачоў. Вельмі добры вядучы, які працуе як журналіст, а не як прапагандыст. Так што гэты фармат мне падабаецца значна больш, чым той, які прапанавалі ўлады на БТ».

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак прайшоў фінал онлайн-дэбатаў кандыдатаў на прэзыдэнта на партале tut.by. На гэтыя дэбаты запрашалі ўсіх кандыдатаў, але Аляксандар Лукашэнка і Андрэй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика