У першы дзень выбараў датэрмінова прагаласавала 3,4% выбаршчыкаў
15.12.2010 10:50
—
Новости Политики
|
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 5% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 2,6% выбаршчыкаў, Гомельскай — 4,2%, Гродзенскай — 3,1%, Мінскай — 3%, Магілёўскай — 3,5%, Мінску — 2,6%. «У цэлым ніводнай заўвагі па арганізацыі датэрміновага галасавання ні ад арганізатараў выбараў, ні ад назіральнікаў, ні ад выбаршчыкаў да нас не паступіла», — паведаміў Лазавік. На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў першы датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі каля 3% выбаршчыкаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.Паводле яго слоў, найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 5%...
|
|