Цярэшчанка заклікае не прыходзіць на Плошчу. Хаця сам збіраецца
15.12.2010 12:52
—
Новости Политики
|
Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка заклікае выбарцаў ня ўдзельнічаць у акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 сьнежня. «Я заклікаю не прыходзіць на плошчу 19 сьнежня, не падтрымліваць партыі, якія штурхаюць людзей на беспарадкі», — заявіў В. Цярэшчанка на «Я задаў пытаньне, чаму трэба прыйсьці 19 сьнежня, а ня потым, калі будуць вядомыя вынікі выбараў. Або нехта ўжо загадзя ведае, што выбары будуць сфальсыфікаваныя? Я пакуль што ня ведаю пра тое, што ёсьць факты фальсыфікацыі. І думаю, што ўлада ня пойдзе на відавочнае публічнае парушэньне»,- сказаў В. Цярэшчанка. Пры гэтым ён дадаў, што «калі стабільнасьць дзякуючы плошчы будзе парушана, то мы парушым у краіне і эканамічную стабільнасьць»: «Я супраць таго, каб партыі раскручвалі сытуацыю. На плошчы могуць быць і правакацыі. Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты мне наўпрост сказаў, што мы ідзем на рэзыдэнцыю. Але туды ж ня пойдуць дарослыя, туды павядуць дзяцей. І я як грамадзянін і як бацька не хачу кровапраліцьця 19 сьнежня», — сказаў кандыдат.Разам з тым У. Цярэшчанка паведаміў, што сам зьбіраецца прыйсьці 19 сьнежня на плошчу, патлумачыўшы гэта тым, што «на ёй будуць прысутнічаць тыя, хто мяне падтрымлівае і вылучаў кандыдатам у прэзыдэнты». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка заклікае выбарцаў ня ўдзельнічаць у акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 сьнежня. ...
|
|