У цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку. 21.by

У цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку

19.12.2010 18:32 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За дзве гадзіны да абвешчанай акцыі апазіцыі ў цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку.

Нагадаем, што шэраг кандыдатаў у прэзідэнты заклікалі выбаршчыкаў прыйсці сёння ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб выказаць недавер афіцыйным выніках галасавання. Пры гэтым палітыкі падкрэслілі — акцыя будзе насіць выключна мірны характар.

Зараз у дварах вуліц, прылеглых да праспекта Незалежнасці, знаходзяцца грузавікі з вайскоўцамі. У прыватнасці, ваенная тэхніка з людзьмі была заўважаная ў дварах вуліц Марка, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай, праспекта Незалежнасці. Некалькі грузавікоў прыпаркаваныя за Палацам Рэспублікі. У дварах жылых дамоў, якія выходзяць на плошчу, стаяць людзі ў чорных камбінезонах і чорных шапачках.

Вакол Кастрычніцкай плошчы таксама сканцэнтравана значная колькасць легкавых міліцэйскіх аўтамабіляў. У бок плошчы неслі металічныя турнікеты.

Рух па праспекце не перакрыты. На катку, які заліты на Кастрычніцкай плошчы, шмат людзей, у тым ліку дзяцей.

Падзяліцца навіной: 
Захар Шчарбакоў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзве гадзіны да абвешчанай акцыі апазіцыі ў цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку. Нагадаем, што шэраг кандыдатаў у прэзідэнты заклікалі выбаршчыкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика