Лукашэнка: Мы не збіраемся ні да якога міжнароднага прызнання паўзці на карачках. 21.by

Лукашэнка: Мы не збіраемся ні да якога міжнароднага прызнання паўзці на карачках

19.12.2010 18:32 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

заявіў кіраўнік дзяржавы 19 снежня, размаўляючы з міжнароднымі назіральнікамі падчас наведвання выбарчага ўчастка № 1 Цэнтральнага раёна Мінска.

«Не трэба нам пастаянна ставіць ўмовы, мы самі разбярэмся.

Мы вельмі добра адчуваем сябе ў міжнароднай супольнасці», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, апазіцыя «сваімі непрадуманымі дзеяннямі» працавала на карысць дзеючай улады: «Калі шчыра казаць, то на мой бок папрацавала і апазіцыя. Вялікі, вялікі ім дзякуй за іх бязглуздыя выступы, за бесталковую агітацыю, якую яны правялі».

Лукашэнка пацвердзіў намер развіваць партнёрскія адносіны з Захадам, але на раўнапраўнай аснове.

«Калі там дзверы зачыненыя, значыць, мы ідзем туды, дзе яна адкрыта», — сказаў ён.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва

са скандынаўскімі краінамі.

«Мы самі там недапрацоўваем, абавязкова гэты вектар будзе ўзмоцнены, бо там падобныя на Беларусь краіны», — сказаў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
заявіў кіраўнік дзяржавы 19 снежня, размаўляючы з міжнароднымі назіральнікамі падчас наведвання выбарчага ўчастка № 1 Цэнтральнага раёна Мінска. «Не трэба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика