Ад офісу Някляева рушыць калона
19.12.2010 19:33
—
Новости Политики
|
Маршрут калоны: вуліцы Няміга — Раманаўская Слабада — Інтэрнацыянальная — Леніна — праспект Незалежнасці — Кастрычніцкая плошча. Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», каля офісу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, што на Нямізе, праз некалькі хвілін рушыць невялікая калона ў паўсотні чалавек. Перад людзьмі выступіў Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штабу Някляева. Ён патлумачыў, што ад штабу павінен ад’ехаць бус з гукаўзмацняльнай тэхнікай. А непадалёку дзяжурыць аўто ДАІ. Дзмітрыеў папярэдзіў пра магчымыя праблемы з дастаўкай абсталявання. Да някляеўцаў далучыўся яшчэ адзін кандыдат — Мікола Статкевіч. Ён паведаміў, што сустракаўся з Няклаевым для ўзгаднення дзеянняў на плошчы. Някляеў кажа: «Мы ідзен на Плошчу, каб яна не прызнала вынікаў выбараў». Мікрааўтобус з апаратурай едзе ў атачэнні людзей, якія ўзялі яго ў шчыльнае кола. На спуску да Калектарнай ДАІ перагарадзіла калоне шлях. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маршрут калоны: вуліцы Няміга — Раманаўская Слабада — Інтэрнацыянальная — Леніна — праспект Незалежнасці — Кастрычніцкая плошча.
|
|