Спецназ ачапіў выступоўцаў
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
У ачапленні апынуліся лідары пратэсту, натоўп ад іх адцяснілі. Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», групу дэманстрантаў у колькасці каля 500 чалавек, што стаяла каля трыбуны з выступоўцамі (помнік Леніну), узялі ў ачапленне спецназаўцы. Натоўп ад іх адцяснілі. Пад’ехалі аўтазакі. Віталь Рымашэўскі паведаміў, што з кіраўніцтвам сілавікоў дасягнутая дамоўленасць – арыштоўваць нібыта не будуць. Тым часам ачапленне ўмацавалі яшчэ каля соткі спецназаўцаў у поўнай экіпіроўцы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ачапленні апынуліся лідары пратэсту, натоўп ад іх адцяснілі. |
|